Патрабаванні да камерцыйных прапаноў
Камерцыйныя прапановы, якія накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, якая вырабляецца, і паслуг на экспарт і пошуку замежных партнёраў — патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі і паслуг, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
— Зварот камерцыйнай арганізацыі з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, што вырабляецца на экспарт, і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі – павінен быць складзены ў форме камерцыйнай прапановы.
— Камерцыйная прапанова накіроўваецца ў электронным выглядзе з магчымасцю рэдагавання накіраванага файла.
— Камерцыйная прапанова рыхтуецца на рускай мове (пры накіраванні ў краіны СНД) і адпаведных замежных мовах (пры накіраванні ў краіны па-за СНД). У выпадку накіравання ў краіны з рэдкімі мовамі прапанова складаецца на англійскай мове.
— Камерцыйная прапанова прадпрыемства павінна ў абавязковым парадку ўтрымліваць наступную інфармацыю аб прадукцыі:
вобласць практычнага прымянення прадукцыі і мэтавая група маркетынгавага ахопу (галіны эканомікі, сфера дзейнасці патэнцыйных імпарцёраў);
апісанне вырабленай прадукцыі (каляровы малюнак тавару, гандлёвая марка, дэталізаваны код ТН ЗЭД, артыкул, тэхнічныя характарыстыкі тавару, назва матэрыялу, колер, штрых-код, вага і памеры, колькасць у таварнай упакоўцы;
адпаведнасць прадукцыі патрабаванням міжнародных і еўрапейскіх нормаў, наяўнасць міжнародных сертыфікатаў якасці;
магчымасць гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання прадукцыі за мяжой;
перавагі ў параўнанні з замежнымі аналагамі;
базавы кошт, базіс фармавання кошту (ФОБ, СІФ і інш), магчымыя скідкі, умовы іх давання;
умовы пастаўкі (мінімальная / максімальная партыя тавару, транспарціроўка, захоўванне);
умовы продажу прадукцыі (прамыя перагаворы, тэндары, продаж праз біржу).
— Камерцыйная прапанова павінна ў абавязковым парадку таксама ўтрымліваць інфармацыю аб камерцыйнай арганізацыі:
адрас арганізацыі і кантактныя рэквізіты (тэлефон, факс, электронны адрас і адрас сайта; прозвішчы і пасады адпаведных работнікаў прадпрыемства );
кароткая інфармацыя пра вытворцу, спасылка на адрас сайта з апісаннем прадукцыі, у тым ліку на замежнай мове. Зыходзячы з практыкі, якая склалася, звяртаем увагу, што патэнцыйныя замежныя партнёры арыентуюцца на ўсталяванне прамых дзелавых кантактаў. У сувязі з гэтым неабходна пазначаць кантактныя дадзеныя кіраўніцтва і асоб, якія валодаюць адпаведнымі замежнымі мовамі.
— Пры звароце камерцыйнай арганізацыі з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі і паслуг, што вырабляецца на экспарт і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі і паслуг, акрамя камерцыйнай прапановы, неабходна прадставіць дадатковую інфармацыю аб наяўных выніках праведзенага самастойнага маркетынгавага даследавання замежных рынкаў:
пералік краін – патэнцыйных рынкаў збыту прадукцыі і паслуг, а таксама звесткі аб ужо наяўных контрагентах на гэтых рынках і вопыце супрацоўніцтва з імі;
кароткая інфармацыя аб папярэдняй маркетынгавай прапрацоўцы прапановы (якія крыніцы інфармацыі выкарыстоўваліся, з якімі замежнымі партнёрамі прапанова выпрацоўвалася, вынікі прапрацоўкі, прычыны адмовы замежнага партнёра ад супрацоўніцтва і іншая аналагічная інфармацыя);
канкурэнтныя перавагі прапанаванай да прасоўвання беларускай прадукцыі ў параўнанні з замежнымі аналагамі.
— Таксама пры звароце камерцыйнай арганізацыі пажадана пазначаць станоўчыя прыклады яе супрацоўніцтва на замежных рынках, кантактаў з буйнымі замежнымі партнёрамі і іншыя звесткі, якія маглі б быць карыснымі ў працы гандлёва-эканамічных службаў замежных устаноў па прасоўванні на экспарт прадукцыі і паслуг.
— Пры пастаўцы складанатэхнічнай прадукцыі мэтазгодна пазначыць, дзе гэтая прадукцыя ўжо выкарыстоўваецца. (Пры звароце аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, што вырабляецца ў гэтай краіне ці рэгіёне.)
Узор камерцыйнай прапановы можна спампаваць тут.
Замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь не прымаюцца да прапрацоўкі камерцыйныя прапановы, якія не адказваюць дадзеным патрабаванням.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by