Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Зімбабвэ

23 красавіка 2024 г.

 

23 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнаціуса Грэма Мудзімбу.

Суразмоўцы абмеркавалі бягучыя пытанні беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў студзені 2023 г., а таксама па выніках правядзення 1-га пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ ў лютым 24 г.

Бакі дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час прамежкавага агляду ходу рэалізацыі двухбаковых праектаў у галінах сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання, адукацыі, аховы здароўя, прамысловай кааперацыі. Гэта работа будзе праведзена Сумеснай камісіяй з удзелам прадстаўнікоў профільных міністэрстваў і арганізацый.

С.Алейнік павіншаваў Пасла з 44-й гадавінай незалежнасці Зімбабвэ.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы