Правілы афармлення дакументаў пры звароце па консульска-прававых пытаннях
Пры звароце ў Пасольства па консульска-прававых пытаннях (выдача (абмен) пашпарта, афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, консульскі ўлік, выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, афармленне пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь , рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, здзяйсненне натарыяльных дзеянняў, выпатрабаванне дакументаў, выдача даведак і інш.) неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:
- заявы і анкеты павінны быць запоўненыя загадзя. Адсутнічае магчымасць запаўняць дакументы ў ходзе прыёму. Кансультацыі па запаўненні заяў і анкет магчымы па тэлефоне +421 2 6225 0152;
- усе палі заяў і анкет павінны быць запоўненыя — без пропускаў. Дакументы неабходна запаўняць на мове, на якой састаўлены бланк (выключэнне — адрас пражывання ў Славацкай Рэспубліцы запаўняецца на славацкай мове). Калі звесткі адсутнічаюць, неабходна ўказваць «няма»;
- дакументы, выдадзеныя ў Славацкай Рэспубліцы, павінны быць апостилированы (парадак афармлення дакументаў, выдадзеных ў iншых дзяржавах, вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь);
- дакументы, на замежнай мове (хаця б часткова), павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову;
- подпіс перакладчыка павінен быць завераны натарыяльна; — пераклад павінен змяшчать увесь тэкст арыгінальнага дакумента, перакладчык альбо заказчык не мае права скарачаць тэкст, які перакладае;
- адны і тыя ж імёны і назвы на мове перакладу павінны супадаць ва ўсіх прадстаўляемых дакументах;
- пераклад імёнаў у замежных дакументах павінен адпавядаць напісанню імёнаў у дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь; — усе дакументы неабходна прад'яўляць з копіямі ў паказанай колькасці. Калі не пазначана іншае, патрабуецца копія ўсіх старонак дакумента, уключаючы апастыль і пераклад;
- пячаткі, штампы і подпісы ў копіі дакумента павінны быць чытэльнымі, адпавядаць якасці арыгінала дакумента;
- копія дакумента павінна цалкам размяшчацца ў межах ліста; — пры звароце з заявамі некалькіх членаў сям'і неабходныя копіі павінны прад'яўляцца асобна з кожнай заявай.
Пры планаванні даты наведвання Пасольства просім улічваць неабходнасць папярэдняга запісу.