22 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Кітая Сунь Вэйдунам.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, абмеркавалі шырокае кола пытанняў актуальнага парадку дня.
Суразмоўцы пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Кітаем у рэчышчы ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Адзначылі гатоўнасць узаемавыгаднага супрацоўніцтва на міжнародных і рэгіянальных пляцоўках, а таксама ў рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».