Патрабаванні да камерцыйных прапаноў
Камерцыйныя прапановы, якія накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, якая вырабляецца, і паслуг на экспарт і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі і паслуг, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
– Зварот камерцыйнай арганізацыі з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, што вырабляецца на экспарт, і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі – павінен быць складзены ў форме камерцыйнай прапановы.
– Камерцыйная прапанова накіроўваецца ў электронным выглядзе з магчымасцю рэдагавання накіраванага файла.
– Камерцыйная прапанова рыхтуецца на рускай мове (пры накіраванні ў краіны СНД) і адпаведных замежных мовах (пры накіраванні ў краіны па-за СНД). У выпадку накіравання ў краіны з рэдкімі мовамі прапанова складаецца на англійскай мове.
– Камерцыйная прапанова прадпрыемства павінна ў абавязковым парадку ўтрымліваць наступную інфармацыю аб прадукцыі:
вобласць практычнага прымянення прадукцыі і мэтавая група маркетынгавага ахопу (галіны эканомікі, сфера дзейнасці патэнцыйных імпарцёраў);
апісанне вырабленай прадукцыі (каляровы малюнак тавару, гандлёвая марка, дэталізаваны код ТН ЗЭД, артыкул, тэхнічныя характарыстыкі тавару, назва матэрыялу, колер, штрых-код, вага і памеры, колькасць у таварнай упакоўцы;
адпаведнасць прадукцыі патрабаванням міжнародных і еўрапейскіх нормаў, наяўнасць міжнародных сертыфікатаў якасці; магчымасць гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання прадукцыі за мяжой;
перавагі ў параўнанні з замежнымі аналагамі;
базавы кошт, базіс фармавання кошту (ФОБ, СІФ і інш), магчымыя скідкі, умовы іх давання; умовы пастаўкі (мінімальная / максімальная партыя тавару, транспарціроўка, захоўванне);
умовы продажу прадукцыі (прамыя перагаворы, тэндары, продаж праз біржу). – Камерцыйная прапанова павінна ў абавязковым парадку таксама ўтрымліваць інфармацыю аб камерцыйнай арганізацыі: адрас арганізацыі і кантактныя рэквізіты (тэлефон, факс, электронны адрас і адрас сайта;
прозвішчы і пасады адпаведных работнікаў прадпрыемства );
кароткая інфармацыя пра вытворцу, спасылка на адрас сайта з апісаннем прадукцыі, у тым ліку на замежнай мове. Зыходзячы з практыкі, якая склалася, звяртаем увагу, што патэнцыйныя замежныя партнёры арыентуюцца на ўсталяванне прамых дзелавых кантактаў. У сувязі з гэтым неабходна пазначаць кантактныя дадзеныя кіраўніцтва і асоб, якія валодаюць адпаведнымі замежнымі мовамі.
— Таксама пры звароце камерцыйнай арганізацыі пажадана пазначаць станоўчыя прыклады яе супрацоўніцтва на замежных рынках, кантактаў з буйнымі замежнымі партнёрамі і іншыя звесткі, якія маглі б быць карыснымі ў працы гандлёва-эканамічных службаў замежных устаноў па прасоўванні на экспарт прадукцыі і паслуг.
Узор камерцыйнай прапановы можна спампаваць тут.
Замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь не прымаюцца да прапрацоўкі камерцыйныя прапановы, якія не адказваюць дадзеным патрабаванням.