:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з Дзяржсакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі

10.08.2020 г.

 

10 жніўня 2020 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Ігара Ляшчэні з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славацкай Рэспублікі Янам Оравцем.

Пасол інфармаваў Я.Оравца аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, стане і перспектыўных напрамках развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў, сумесных праектах, вынiках працы Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

У ходзе сустрэчы з улікам кадравых змен, якія адбыліся ў Міністэрстве эканомікі Славакіі, было ўзнято пытанне аб прызначэнні новага старшыні Славацкай часткі Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці