:

Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Славакіі Дз.Сідарава ў мерапрыемстве ў г.Зволен

25.05.2021 г.

25 мая 2021 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Дзяніс Сідараў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па ўшанаванні памяці загінуўшага пры вызваленні Славакіі ураджэнца Беларусі К.Капусты.

Мерапрыемства было арганізавана сумесна са Славацкім саюзам змагароў-антыфашыстаў і праходзіла на вайсковых могілках у г.Зволен, дзе пахавана больш за 17 тыс. савецкіх вайскоўцаў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Ў 2021 годзе Пасольсьву Беларусі ў Славакіі атрымалася ўсталяваць месца пахавання Канстанціна Капусты, які загінуў ў 1945 годзе пры вызваленні г.Банска Шцявніца.

Матацыклісты Славакіі ў рамках акцыі «Шлях гераічнага агню» наведалі Мінск, дзе сустрэліся з братам Канстанціна Уладзімірам, і ён перадаў фатаграфію і беларускую зямлю ў Зволен.

 

У сваім выступе Д.Сидоров адзначыў, што подзвіг тых, хто вызваліў свет ад фашызму, будзе не марным, пакуль мы будзем памятаць пра іх. Памяць аб трагедыі Другой сусветнай вайны — лепшая гарантыя таго, што яна не паўторыцца.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці