:

Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі ў Славакіі Дз.Сідарава з Паслом Расіі ў Славакіі I.Братчыкавым

31.03.2021 г.

31 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Сідарава Дз.А. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Славацкай Рэспубліцы Братчыкавым І.Б.

У ходзе сустрэчы бакі адзначылі актуальнасць мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Славакіі.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Браціславы, Дню Перамогі і з нагоды 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці