Аб сустрэчы Часовага паверанага ў справах Дз.Сідарава з кіраўніком прадстаўніцтва Славацкай ГПП Й.Дольнікам
19.05.2021 г.19 мая 2021 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Дз.Сідарава з кіраўніком прадстаўніцтва Славацкай гандлёва-прамысловай палаты ў Расійскай Федэрацыі Й.Дольнікам.
Й.Дольнік праінфармаваў, што афіцыйна прадстаўляе Славацкую гандлёва-прамысловую палату ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь з 2019 года.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін ва ўмовах пандэміі каронавіруснай інфекцыі COVID-19.
Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы абмену візітамі дзелавых колаў Беларусі і Славакіі.