Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Славакіі Дз.Сідарава ў Інавацыйным дні
17.02.2021 г.17 лютага 2021 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Дзяніс Сідараў прыняў удзел у Інавацыйным дні, які быў арганізаваны Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі і славацкай кампаніяй «Slido» ў фармаце відэаканферэнцыі.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з распрацоўкамі кампаніі «Slido» у галіне стварэння інтэрактыўных платформаў для правядзення онлайн сустрэч і канферэнцый.