Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Славакіі І.Ляшчэні з членам пастаяннай дэлегацыі Славакіі ў ПА АБСЕ М.Сврчаком
30.06.2020 г.
30 чэрвеня 2020 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з дэпутатам Нацыянальнага савета (парламента), намеснікам старшыні партыі «Мы-сям'я», членам пастаяннай дэлегацыі Славакіі ў ПА АБСЕ Мілашам Сврчаком.
Адбыўся абмен думкамі пра беларуска-славацкія адносіны, аб назапашаным багажы двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, аб пазітыўным вопыце ўзаемадзеяння беларускіх і славацкіх парламентарыяў па прасоўванні ў рамках ПА АБСЕ праектаў рэзалюцый, якія закранаюць агульныя для ўсіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ праблемы і выклікі.
У рамках інфармавання суразмоўцы пра актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, напрамках знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь Пасол асабліва вылучыў стварэнне па ініцыятыве нашай краіны Групы сяброў сям'і ў ААН.