Аб правядзенні Міжнароднай летняй анлайн-школы беларусістыкі ў 2020 г.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» арганізуе правядзенне 5-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая будзе працаваць у анлайн-рэжыме з 17 па 28 жніўня 2020 года.
Праграма школы прадугледжвае:
мэтанакіраваную адукацыйную праграму для розных груп навучэнцаў
узроўневую моўную падрыхтоўку (праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы);
лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях і праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі;
разнастайную культурную праграму: анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.
Больш падрябязную інфармацыю глядзіце па спасылцы: http://mail.nihe.by/index.php/ru/news-instituta/2979-5-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-2