Парадак уплаты консульскага збору
Консульскі збор аплачваецца да ажыццяўлення консульскага дзеяння.
Дакументы аб ажыццяўленні консульскага збору могуць быць прыняты да разгляду толькі пасля паступлення консульскага збору на рахунак Пасольства. У сувязі з гэтым просім звярнуць увагу на неабходнасць своечасовага пераводу сумы консульскага збору на рахунак Пасольства, консульскі збор павінен паступіць на рахунак Пасольства да звароту за ажыццяўленнем консульскага дзеяння.
Наяўныя грашовыя сродкі ў Пасольстве не прымаюцца.
Рэквізіты для аплаты консульскага збору
Консульскі збор аплачваецца ў еўра на разліковы рахунак Пасольства па наступных рэквізітах:
Veľvyslanectvo Bieloruskej republiky v Slovenskej republike
Jančova 5, 811 02 Bratislava 1
банк ČSOB
IBAN: SK95 7500 0000 0040 0391 5060, EUR.