Дагаворна-прававая база беларуска-славацкага супрацоўніцтва
Дагаворна-прававую базу беларуска-славацкага супрацоўніцтва складаюць 14 міждзяржаўных / міжурадавых міжнародных дагавораў, 17 міжнародных дагавораў міжведамаснага характару.
На міждзяржаўным узроўні аформлена правапераемнасць у дачыненні да Дагавора паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікай аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах, падпісанага ў г.Маскве 12 жніўня 1982 г.
На міжурадавым узроўні заключаны пагадненні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва, заахвочвання і абароны інвестыцый, пазбягання двайнога падаткаабкладання, аб міжнародных аўтамабільных камунікацыях, аб супрацоўніцтве ў мытных справах, у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе у выпадку надзвычайных сітуацый, аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
Дзейнічаюць міжведамасныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, культуры і мастацтва, стандартызацыі і метралогіі, энергетыкі, фармацэўтыкі.
У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні Урада Славацкай Рэспублікі ў 2016 г. былі падпісаны 7 двухбаковых дакументаў, у тым ліку Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў выпадку надзвычайных сітуацый.
Падчас афіцыйнага візіту ў 2017 г. Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Славацкую Рэспубліку былі падпісаны 10 пагадненняў і мемарандумаў, у тым ліку Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і іх рэгіянальнымі аддзяленнямі, паміж гарадамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.