:

Культурнае, адукацыйнае і навуковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй

Двухбаковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй у галіне культуры ажыццяўляецца на падставе Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва, якое было падпісана 19 кастрычніка 2005 г.

Рэалізаваны сумесны праект «Дыялог культур», у межах якога ў Славакіі праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці народнага паэта Беларусі  Янкі Купалы.

Знакавай падзеяй стала выданне ў траўні 2017 года Славацкім саюзам пісьменнікаў пры садзейнічанні Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы зборніка перакладаў вершаў Я.Купалы на славацкую мову, прэзентацыі якога адбыліся ў чэрвені 2017 г. у г.Мінску і ў лістападзе 2017 г. у г.Браціславе .

10 ліпеня 2017 г. у Дзяржаўным тэатры г.Кошыцэ прайшло арганізаванае пры садзейнічанні Пасольства выступленне Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

31 кастрычніка 2017 г. у г. Браціславе адбылося адкрыццё выставы беларускага мастака А.Концуба.

21 ліпеня 2018 г. у выставачнай зале Міністэрства культуры Славацкай Рэспублікі «Дварана" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Оскар Марыкс — заснавальнік беларускай сцэнаграфіі», прысвечанай жыццю і творчасці беларускага тэатральнага мастака — славака па нараджэнні — Оскара Марыкса.

20 – 26 лістапада 2018 г. студэнты факультэта народных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе акардэаністаў «Intertalent 2018», які праходзіў у г. Дунайска-Стрэда.

У чэрвені 2018 г. дэлегацыя г. Жыліна на чале з мэрам И.Хомай наведала 12-ы Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у г. Гродна.

6 ліпеня 2018 г. Беларускі народны ансамбль «Пліса» прыняў ўдзел у культурным мерапрыемстве «10-ы Фальклорны фестываль Славіца» падчас Кірыла-Мяфодзіеўскіх дзён у г. Нітра.

10 красавіка 2019 г. ва Універсітэцкай бібліятэцы г. Браціславы адбылося адкрыццё выставы «Славакі ў партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі: 1941-1944 гг.», Падрыхтаванай у рамках святкавання юбілейных дат — 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і 75- годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання.

15 кастрычніка 2019 г. у Музеі Славацкага нацыянальнага паўстання у г. Банска-Быстрыца адбылася прэзентацыя выставы «Славакі ў партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі: 1941-1944 гг.», якая была дапоўнена выставай «Беларусы ў Славацкім нацыянальным паўстанні» (29 жніўня — 28 кастрычнiка 1944 г.)

11 снежня 2019 г. у будынку гатэля «Radisson Blu Carlton» у г. Браціслава адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Супрацоўніцтва са Славацкай Рэспублікай ў галіне адукацыі ажыццяўляецца ў рамках міжведамаснага пагаднення аб супрацоўніцтве ад 21 чэрвеня 1996 г.

Падпісана каля 20 дагавораў паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін.

У рамках афіцыйнага візіту ў 2017 годзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Славакію было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

У 2018 годзе Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі створана Сумесная Міжурадавая Беларуска-Славацкая камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Першае пасяджэнне камісіі адбылося ў верасні 2018 г. у г. Мінску. У рамках працы камісіі пачалася сумесная рэалізацыя адабраных на 2019-2022 гг. праектаў у галіне нана- і біятэхналогій.

У 2021 годзе прадстаўнікі беларускіх і славацкіх устаноў культуры, творчыя калектывы працягнулі ўдзельнічаць у міжнародных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыях абедзвюх краін, такіх як Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міжнародны фестываль песні і танца «Папрадская хваля мастацтваў», міжнародны “EXLIBRIS HLOHOVEC” і інш.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці