:

Развіццё палітычнага дыялогу

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай устаноўлены 14 студзеня 1993 г.

Генеральнае консульства Славакіі ў г. Мінску ў 2000 годзе пераўтворана ў Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2002 годзе Генконсульства Беларусі ў г. Браціславе пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славакіі.

Беларуска-славацкае палітычнае ўзаемадзеянне характарызуецца канструктыўным характарам і пазітыўнай дынамікай.

Адбыўся абмен візітамі кіраўнікоў урадаў дзвюх краін. 25 лістапада 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Славацкай Рэспублікі Р.Фіца ў Рэспубліку Беларусь. 27 — 28 красавіка 2017 г. праведзены афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова А.У. у Славацкую Рэспубліку.

3-4 чэрвеня 2019 г. прайшоў першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Старшыні Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі А.Данка ў Рэспубліку Беларусь.

Падтрымліваецца дыялог на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Славакіі. Сустрэчы міністраў праводзяцца на рэгулярнай аснове ў рамках міжнародных мерапрыемстваў.

Актыўна ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж міністэрствамі замежнай спраў. У 2014 — 2019 гг. праведзены пяць раўндаў палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, кансультацыі паміж консульскімі службамі знешнепалітычных ведамстваў, а таксама па тэматыцы ўзаемадзеяння ў АБСЕ і інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

У апошнія гады актывізаваліся беларуска-славацкія міжведамасныя кантакты, у тым ліку паміж міністэрствамі фінансаў, транспарту, культуры, мытнымі і кантрольнымі органамі.

Досыць актыўна развіваецца беларуска-славацкае міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. У 2016 — 2019 гг. адбыліся візіты дэлегацый гарадоў Гродна і Жыліна, Магілёва і Бардэёва, Маскоўскага раёна г. Брэста і Вранава-над-Топлеў, Жодзіна і Паважска Быстрыца.

У 2016-2019 гг. праведзены візіты ў Славакію намеснікаў міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Купчыной А.М., Краўчанкі А.І., а таксама Шастакова Я.А., які з'яўляецца сустаршынёй Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Аб развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 6-га склікання была сфарміравана Працоўная група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славакіі (група сяброўства са Славацкай Рэспублікай) пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Дабрынінай Л.А.

У 2016 годзе ў Нацыянальным савеце Славацкай Рэспублікі створана група сяброўства па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, якую ўзначальваў старшыня Канстытуцыйнага камітэта Р.Мадэй.

У ліпені 2018 г. у г.Нясвіж (Беларусь) адбылася сустрэча кіраўнікоў груп сяброўства ў парламентах Беларусі і Славакіі — Дабрынінай Л.А. і Р.Мадэя.

4-6 верасня 2019 г. праведзены візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Канстытуцыйнага камітэта Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі, кіраўніком парламенцкай групы сяброўства з Рэспублікай Беларусь Р.Мадэем у гг. Брэст і Мінск.

20-22 кастрычніка 2019 г. Мінск наведалі Старшыня Канстытуцыйнага камітэта Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі, кіраўнік парламенцкай групы сяброўства з Рэспублікай Беларусь Р.Мадэй і старшыня Камітэта Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі па еўрапейскіх справах, кіраўнік Пастаяннай дэлегацыі славацкага парламента ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ ), член пастаяннай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ (ПА АБСЕ) Л.Блага. Славацкія парламентарыі былі прынятыя Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. і Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Пірштуком К.Б.

Беларуска-славацкае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый.

Славацкія парламенцкія дэлегацыі прымалі ўдзел у штогадовай сесіі ПА АБСЕ 5 — 9 ліпеня 2017 г. у г.Мінску і ў пасяджэнні Парламенцкага камітэта ЦЕІ, якое было арганізавана ў г.Мінску 30 мая 2017 г. у рамках беларускага старшынства ў ЦЕІ.

3-4 чэрвеня 2019 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Старшыні Нацыянальнага сходу Славацкай Рэспублікі А.Данка ў Рэспубліку Беларусь, у ходзе якога адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Румасам С.М., спікерамі абедзвюх палат беларускага парламента Мясніковічам М.У. і Андрэйчанкам У.П.

24 верасня 2019 г. на палях Чацвёртай Нарады спікераў парламентаў краін Еўразіі «Вялікая Еўразія: Дыялог. Давер. Партнёрства» ў г. Нур-Султане адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. са Старшынёй Нацыянальнага сходу Славацкай Рэспублікі А.Данкам.

У 2020 годзе ў сувязі з мінулымі выбарамі ў парламенты Беларусі і Славакіі сфармаваныя новыя парламенцкія групы дружбы. Працоўную групу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славакіі ўзначаліў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. У Нацыянальным савеце Славацкай Рэспублікі групу дружбы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь ўзначаліў старшыня камітэта Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі па дзяржаўнаму кіраванню і рэгіянальным развіцці Й.Лукач.

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці